У Пінску адбыліся масавыя затрыманьні сяброў штабу Мілінкевіча і Казуліна
https://spring96.org/be/news/3907
2006
2006-03-15T10:00:00+0200
2006-03-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сярод затрыманых Зенько Уладзімір. Актывіста штабу Аляксандра Мілінкевіча, спадара Бадзевіча, затрымалі на працы. Канстанцін Чувак, Сяргей Касьцюковіч, Віктар Ярашук (ён журналіст і сябар штабу Аляксандра Казуліна) паехалі ў гарадзкую ўправу міліцыі самастойна, каб высьветліць прычыну арышту свайго паплечніка — аднак іх таксама затрымалі. Паўла Ляхновіча забралі з дому. Лёс затрыманых на гэты момант невядомы: іх тэлефоны адключаны, а начальнік гарадзкой управы міліцыі Пінску Анатоль Яхнавец нешта патлумачыць адмовіўся.