viasna on patreon

Зэльва: Першая сустрэча -- з даверанай асобай Рымашэўскага

2010 2010-12-13T16:17:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-rumasheuski-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упершыню зэльвенцы сустрэліся з прадстаўніком альтэрнатыўных кандыдатаў -- на сустрэчу ў нядзелю да выбаршчыкаў горада прыехаў Іван Бедка са Слоніма, давераная асоба Віталя Рымашэўскага. Сустрэча адбылася ў раённым Доме культуры, і прысутнічала на ёй няшмат людзей, усяго 20 чалавек.

Невядомы мясцовым жыхарам чалавек з камерай здымаў сустрэчу з даверанай асобай кандыдата, але адзін з прысутных папрасіў, каб ён пакінуў залу і не перашкаджаў сустрэчы. “Аператар” сышоў.

Іван Бедка адказаў на пытанні прысутных, і найперш зэльвенцаў хвалявала, чаму кандыдаты ад апазіцыі мінаюць іх горад. У гэты дзень у цэнтры Зельвы быў арганізаваны і пікет у падтрымку Віталя Рымашэўскага, на якім раздаваліся агітацыйныя матэрыялы кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства