viasna on patreon

Мінгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на правядзенне канцэрта-сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам

2006 2006-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння Мінгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на правядзенне вялікага канцэрту беларускіх музыкаў супольна з сустрэчай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі.

Канцэрт пройдзе 18 сакавіка ў 17:00 на плошчы Бангалор. На імпрэзе выступіць адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч. Ужо далі згоду на ўдзел у канцэрце гурты, як N.R.M, Нейро Дзюбель, а таксама некаторыя тыя, што далучыліся да кампаніі "Музыкі за Свабоду".

3 сакавіка грамадскай ініцыятывай "За свабоду" была пададзеная заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне вялікага канцэрту беларускіх музыкаў супольна з сустрэчай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства