Адзін з кіраўнікоў прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік арыштаваны на 10 сутак
https://spring96.org/be/news/3894
2006
2006-03-15T10:00:00+0200
2006-03-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Леднік быў затрыманы 14 сакавіка ў Мінску разам з расійскім журналістам каля гатэлю Юбілейны. Затрыманьне праводзілі афіцэры з Цэнтральнага РУУС Рэвалюк, Ажгірэй, Сарачышын. Ігара Ледніка абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. 15 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну адбыўся суд над Ігарам Леднікам (расійскага журналіста адпусьцілі). Суддзя Аляксей Бычко вынес рашэньне 10 сутак адміністратыўнага арышту (па арт. 156. дробнае хуліганства).