Моладзевы актывіст з Наваполацку Аляксей Трубкін арыштаваны на 7 сутак
https://spring96.org/be/news/3893
2006
2006-03-15T10:00:00+0200
2006-03-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рашэньне пра арышт Гарадскі суд г. Наваполацка 15 сакавіка. Рашэньне вынес асабіста старшыня суда Пётр Ляўчонак. Аляксей Трубкін быў затрыманы 14 сакавіка, калі зайшоў у Наваполацкую гімназію, каб замяніць сарваныя агітацыйныя матэрыялы. Там яму паведамілі, што матэрыялы зрывае чалавек, які прадстаўляецца супрацоўнікам гарвыканкаму Парсеньковым, бо не лічыць школу месцам для агітацыі, хаця яна і ўключаная ў сьпіс, зацьверджаны Наваполацкім гарвыканкамам. З вахты гімназіі выклікалі міліцыю, якая забрала Аляксея Трубкіна ў пастарунак.