14 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну г. Магілёва былі асуджаныя Рыгор Кастусёў і Сяргей Нягацін на 10 і 15 сутак арышту адпаведна.
https://spring96.org/be/news/3885
2006
2006-03-15T10:00:00+0200
2006-03-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст выбарчага штабу А.Мілінкевіча Сяргей Нягацін быў затрыманы
13.03.2006 а 21-30 супрацоўнікамі міліцыі, якія даставілі
затрыманага ў Ленінскі РАУС г. Магілёва і абвінавацілі ў парушэнні арт. 156 КаАП РБ - ён, як цьвердзяць міліцыянты, быццам бы лаяўся.
Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты А.Мілінкевіча, кіраўнік
Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы
АМАПаўцамі, якія выцягнулі яго проста з машыны і таксама абвінавацілі
ў парушэнні арт. 156 КаАП РБ - ён, нібыта, таксама брыдка лаяўся.
Судзьдзя суду Ленінскага раёну г. Магілёва Дыбленка пастанавіла
арыштаваць сп. Кастусёва на 10 сутак, а судздзя Тупік, якая судзіла
С.Нягаціна, вынесла пастанову аб арышце яго на 15 сутак.