viasna on patreon

Несанкцыянаваны пікет у цэнтры Мінску

2010 2010-12-06T16:17:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

6 снежня ў Мінску, на плошчы Свабоды, адбыўся несанкцыянаваны пікет прадстаўнікоў групы жанчын, пацярпелых ад асабліва цяжкіх злачынстваў, нязгодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх.

У акцыі ўдзельнічалі больш за 30 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Яны трымалі расцяжкамі з надпісамі: «Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусі — надзейная абарона беззаконня ў краіне!», «Кругавая парука чыноўнікаў — бяспраўе народа!» і «Патрабуем ад чыноўнікаў выканання Канстытуцыі і законаў краіны!».

Як адзначыла на пікеце юрыст Тамара Сяргей, на працягу шэрагу гадоў права тых, хто сабраўся парушаюцца чыноўнікамі і не аднаўляюцца. З верасня 2009 года ўдзельнікі пікету неаднаразова звярталіся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з адзінай просьбай выслухаць заяўнікаў. «Аднак нам заўсёды адмаўлялі. Такім чынам, улада не толькі не дазваляе нашы праблемы, але і не хоча нас выслухаць. А паводле ж трэцяга артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь улада ў краіне належыць не чыноўнікам, а народу. Але народ у нас ператварылі ў просьбіта, які ходзіць з працягнутай рукой і, як міласціну, просіць абараніць яго правы», — сказала юрыст.

Яна звярнулася да ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу з просьбай абараніць правы тых, хто сабраўся, падтрымаць ініцыятыву аб стварэнні па прыкладзе Вялікабрытаніі незалежнай грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў, а таксама запатрабаваць ад чыноўнікаў выканання Канстытуцыі і законаў краіны.

Супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным назіралі за акцыяй і вялі відэаздымку пікету, які працягваўся каля 40 хвілін. Затым прадстаўнікі групы жанчын накіраваліся ў Генеральную пракуратуру і ўручылі заяву на імя генпракурора Рыгора Васілевіча з просьбай прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова «за незаконную спробу перашкодзіць правядзенню пікету». Праваахоўныя органы не дазволілі ўдзельнікам групы перадаць зварот за подпісамі больш за 60 грамадзян ўдзельнікам Усебеларускага народнага сходу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства