viasna on patreon

Слуцк. За выходныя прайшлі два пікеты - у падтрымку Лукашэнкі і Саннікава

2010 2010-12-06T16:01:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluck-sustr-sannikau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет як форму агітацыі на Случчыне на мінулых выходных выбралі каманды двух кандыдатаў - Аляксандра Лукашэнкі і Андрэя Саннікава.

За Лукашэнку агітавалі ля ўваходу ў гарадскі парк культуры і адпачынку. Група з дзясятка чалавек 4 снежня прастаяла недзе гадзіну каля партрэта Лукашэнкі і выканала пад акампанемент баяна песню «Вот кто-то с горочки спустился». Удзельнікі пікету трымалі ў руках чырвона-зялёныя сцяжкі.

На наступны дзень праводзіўся пікет у падтрымку Саннікава. Яго каманда абрала для агітацыі пляцоўку на скрыжаванні вуліц Леніна і Жукава. Паводле інфармацыі Івана Цэдрыка, актывіста перадвыбарчага штаба кандыдата, мінакам раздалі каля паўтары тысячы ўлётак. «Крыху больш за дзесятак случчакоў адмовіліся ад агітацыйных матэрыялаў, матываваўшы гэта тым, што падтрымліваюць дзеючага прэзідэнта, - сказаў суразмоўца. - Сёння мы распаўсюдзілі каля тысячы ўлётак па паштовых скрынях. Таксама раскідвалі матэрыялы ў інтэрнатах мясакамбіната і сыраробнага камбіната ». На вахце людзей з каманды кандыдата Саннікава прапускалі без праблем.

На думку Івана Цэдрыка, у Слуцку толькі два ўдалых месцы для правядзення агітацыі: пляцоўкі каля бібліятэкі і моладзевага цэнтра. «Праводзіць пікеты на школьных стадыёнах, дзе ні прайсці, ні праехаць, - гэта прыніжэнне», - лічыць ён.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства