Міністэрства юстыцыі папярэдзіла сродкі масавай інфармацыі аб адказнасці "за дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, спробу скампраметаваць і дэзарганізаваць нармальную працу дзяржаўных органаў, прававы парадак у краіне"
Пра гэта гаворыцца ў заяве Мінюсту, змешчанай на сайце гэтай установы.
"Пад час выбарчай кампаніі, што праходзіць цяпер у Рэспубліцы Беларусь, з падачы некаторых асобаў распаўсюджваецца паклёпніцкая інфармацыя, дапускаюцца зневажальныя выпады ў бок дзейнага кіраўніка дзяржавы, вычвараецца яго роля ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічных дасягненнях рэспублікі, будаўніцтве Саюзнай дзяржавы з Расіяй. Ставіцца пад сумнеў законнасць удзелу А.Г. Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты", - гаворыцца ў заяве.
"Паклёпніцкія і зневажальныя звесткі, якія распаўсюджваюцца, не маюць нічога агульнага з канстытуцыйным правам грамадзян на атрыманне праўдзівай інфармацыі, свабоду меркаванняў і перакананняў... Адказнасць асобаў, сродкаў масавай інфармацыі за распальванне ў рэспубліцы антыдзяржаўнай істэрыі, спробу дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне ляжыць на гэтых асобах і пераследуецца законам", - гаворыцца ў заяве Мінюсту.