viasna on patreon

13 сакавіка Андрэй Пачобут быў затрыманы ў Менску міліцыянтамі

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў інтэрнэт-партал pahonia.promedia.by у 13.20 ў Менску супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў затрыманы актывіст непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Андрэй Пачобут.

Галоўнага рэдактара часопіса "Magazyn Polski "na uchodzstwie" затрымалі падчас тэлефоннай гутаркі з карэспандэнтам ПАГОНІ. Андрэй Пачобут на просьбу ПАГОНІ жадаў пракаментаваць дасягненні СПБ за год з моманту правядзення VI з'езда Саюза палякаў Беларусі. Аднак ён паспеў толькі паведаміць па мабільным тэлефоне, што яго затрымліваюць невядомыя асобы. Праз тэлефон можна было пачуць, як Андрэй Пачобут запатрабаваў невядомых прадставіцца. Праз некалькі секунд ягоны мабільнік адключыўся.

Перад гэтым з Андрэем Пачобутам звязваліся карэспандэнты "Радыё Рацыя" з Беластоку і калегі з уплывовага польскага штодзённіка "Gazeta Wyborcza". На думку нефармальнага прэс-сакратара Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пісальніка, затрыманне галоўнага рэдактара часопіса "Magazyn Polski" можа быць звязана з ягонай прафесійнай дзейнасцю.

Сёння спаўняецца роўна год, калі ў Гродне адбыўся VІ надзвычайны з'езд Саюза палякаў Беларусі, на якім старшынём гэтай грамадскай арганізацыі была абрана шляхам дэмакратычнага галасавання Анжаліка Борыс. Аднак беларускія ўлады пакладі ўсе намаганні, каб раскалоць Саюз палякаў і адхіліць няўгодных дзеячаў польскага нацыянальнага адраджэння на чале з Анжалікай Борыс ад кіравання самай масавай недзяржаўнай арганізацыяй. Як лічыць першы старшыня Саюза палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін, беларускім уладам не ўдалося цалкам падпарадкаваць уплывовую польскую арганізацыю. Пра гэта якраз сведчыць актыўная дзейнасць непрызнаванага беларускімі ўладамі СПБ і пераслед ягоных актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства