Праваабаронца з Жодзіна Аляксей Лапіцкі падаў у Жодзінскую пракуратуру чарговую заяву ў сувязі з ліквідацыяй агітматэрыялаў Аляксандра Мілінкевіча
Агітматэрыялы былі зьнішчаныя на прахадных ПА БеЛАЗ у Жодзіне. У непасрэднай сустрэчы з пракурорам горада Літвіненкам В.Д. праваабаронца патлумачыў сутнасьць паурушэньняў, якія па загадзе з выканкаму ў масавым парадку сёньня працягваюць адбывацца ў Жодзіне. Галоўны пракурор горада ў чарговы раз паабяцакў ва ўсім разабрацца. Аднак, ня гледзячы на “дэкаратыўныя меры”, якія быццам бы прымаюць гэтыя кантрольныя і праваахоўчыя ворганы, мясцовыя ўлады ствараюць перашкоды агітацыйнай каманды Аляксанар Мілінкевіча.
На думку Аляксея Лапіцкага лівідацыя агітацыйных матэрыялаў Аляксандра Мілінкевіча атрымалася ў выніку "скаардынаванай дзейнасьці ідэалягічна-інфармацыйнага актыву прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў Жодзіна, кіруемых першым намесьнікам старшыні выканкаму па ідэалёгіі Уладзімірам Сямашкам і загадчыкам арганізацыйна-кадравай працы выканкаму Сяргеем Афанасенкавым пры бязьдзеяньні асноўнага кантрольнкага воргану Жодзінскай камісыі па выбарах Прэзыдэнта Беларусі (старшыня А.С. Пугач, сакратарка Тацьцяна Краўцэвіч, тэл. 3-44-46, 7-17-01 …).
Плакаты Аляксандра Мілінкевіча былі зьнятыя у краме насупраць Галоўнага Паштампту - Уладзімірам Сямашкам, у краме №23 ля "Птушкі" - намесьніцай дырэктаркі СААТ "Мэркурый і К" Галінай Уладзіміраўнай Пачэбыт (тэл. 3-34-33, намесьніца раней атрымаўшай за парушэньне ч.9, арт.45 ВК РБ папярэджаньне ў Гарвыбаркаме Трубліной Галіны Вацлаваўны), для Галоўнага Паштампту непасрэдным кіраўніком абласнога роўню (праявіў непавагу, не прадставіўся і абразіў гонар і годнасьць агітатара групы А.Мілінкевіча пры выкананьні ім ля Галоўнага Паштамту службовага абавязку, гл. фота ў дадатку), у Стаматалягічнай Паліклініцы (на 08-09.03.2006г. зьняты ўсе плякаты Мілінкевіча (на вакне ў гардэробе, на другім паверсе на сьцяне і калёне) ва Ўнівэрсаме "Цэнтральны" (зьняты ўсе плякаты Мілінкевіча, нават тыя, што былі вывешаны адміністрацыяй у новыя месцы над дзьвярамі ўваходу і ў тамбуры, пры гэтым зьвяіўся адзін - на вакне ў кафэтэрыі, на неўзгодненым з агітатарамі новым нязручным і небясьпечным, свабодным для абрыву пляката месцы).Быў устаноўлены непасрэдны ўдзел Сяргея Афанасенкава ў аказаньні неправамернага ўціску на адміністрацыю піўбару "Аліварыя" з мэтаю зьняцьця плякату Мілінкевіча. Пасьля тлумачальнай размовы агітатараў з гаспадыняй бару толькі 08-09.03.2006г. удалося вывесіць два сярэдніх пляката Аляксандра Мілінкевіча. Акрамя пазначанага, назіраецца масавае скаардынаванае вывешваньне вялікіх каляровых плякатаў з слоганам "ЗА БЕЛАРУСЬ". Гэтыя плякаты маюць добра прачытваемы выбарчы падтэкст, бо працуюць пад асноўным выбарчым слоганам кандыдата-прадстаўніка дзейснае ўлады і падсьвядома супрацьпастаўляюць усіх прэтындэнтаў на пост Прэзыдэнта Беларусі ўсім катэгорыям Беларускага Народа, рабочым, сялянам, дзецям, школьніцтву і г. д. Той факт, што у Жодзінскай Паліклініцы са зьяўленьнем "інфармацыйнай чацьвёркі" цэнтралізавана зьнята большая частка (2-а плякаты) Аляксандра Мілінкевіча, а на самых бачыных месцах, дзе катэгарычна забаранялася адміністрацыяй вывешваньне любой друкаванай прадукцыі (на шкле новых уваходных дзьвярэй) зьявілася цэлая сэрыя падобных плякатаў "ЗА БЕЛАРУСЬ" вялікага памеру (як і па ўсім горадзе), кажа пра тое, што дадзеная аскцыя - добра прадуманы агітацыйны крок каманды кандыдата ад "вэртыкалі", а ўся прадукцыя, вырабленая на сродкі пазавыбарчага бюджэту, ёсьць відавочным парушэньнем роўнасьці і законнасьці ўчасе так называемага агітацыйна-выбарчага працэсу.