viasna on patreon

У Варшаве адбыўся канцэрт салідарнасці з Беларусьсю

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у канцэрце "Салідарны з Беларуссю", які адбыўся 12 сакавіка ў Варшаве, паведаміла прэс-служба Хартыі-97.
У ім ўдзельнічалі польскія гурты і беларускія музыканты, якія адчуваюць цяжкасці пры арганізацыі канцэртнай дзейнасці на радзіме і не гучаць у беларускім тэле- і радыёэфіры: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Аляксандар Кулінковіч, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, а таксама навучэнцы ліцэю імя Якуба Коласа. Сярод гасцей канцэрта быў знакаміты польскі рэжысёр Анджэй Вайда, а таксама акцёры Рафал Крулікоўскі, Агата Бузэк, Збігнеў Замахоўскі, мастак Лявон Тарасевіч і іншыя. Канцэрт стаў "жэстам падтрымкі беларускай апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі". Канцэрт у цэнтры Варшавы пачаў "Тыдзень салідарнасьці з Беларусьсю".

Частка польскіх артыстаў узгадвала сваю дзейнасць у 80-х гадах, калі яны выказваліся за свабоду слова і дэмакратыю. Старшыня "Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі" Антон Цялежнікаў заявіў пра важнасць падтрымкі як з боку Польшчы, так і іншых дзяржаў, паведамляе Польскае тэлебачанне.

Канцэрт быў арганізаваны польскай ініцыятывай "Свабодная Беларусь", "Зьвязам на карысьць дэмакратыі ў Беларусі", Польскім тэлебачаннем, Усходнееўрапейскім дэмакратычным цэнтрам, агенцтвам "Сталічная эстрада". Частка канцэрта ў прамым эфіры транслявалася па першым канале Польскага тэлебачання.
Арганізатар канцэрту Яцэк Кастэлянец з ініцыятывы "Свабодная Беларусь" падкрэсьліў, што імпрэза зьяўляецца жэстам салідарнасьцьі з беларускай апазыцыяй напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у згаданай краіне: "Гэта павінна быць найбольшая польская імпрэза падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, якая адбудзецца пярад прэзыдэнцкімі выбарамі ў згаданай краіне. Кожны, хто прыйдзе на гэты канцэрт пакажа беларусам, што ён іх падтрымлівае, цікавіцца тым, што адбываецца ў гэтай краіне й чакае таго, што будзе адбывацца пазьней".

У сваю чаргу старшыня "Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі" Антось Цялежнікаў пераконвае, што незалежная ад рэжыму музыка падтрымлівае беларусаў у іхным змаганьні за дэмакратыю: "Музыка, гэта сапраўдная духовая падтрымка для апазыцыянэраў. Я таксама слухаю музыку гэтых забароненых беларускіх гуртоў. Таму падтрымка замежных гуртоў для Беларусі важная," - заявіў Антось Цялежнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства