viasna on patreon

"Дзедзічу" пагражае ліквідацыя

2006 2006-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе http://www.belngo.info/Актывісты фонду падтрымкі моладзевых ініцыятываў "Дзедзіч" атрымалі ліст, падпісаныначальнікам упраўленьняюстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму Каліноўскім, у якім грамадзкім актывістам прапануецца зьвярнуцца ў абласны суд з заявай аб ліквідацыі.
З афіцыйнага паведамленьня вынікае, што гэта робіцца згодна з указам прэзыдэнта ад 1 ліпеня 2005 г. № 302 "Аб некаторых захадах па ўпарадкаваньні дзейнасьці фондаў", у адпаведнасьць зь якім падобныя арганізацыі абавязаныя былі да 1 лютага 2006 году прывесьці свае статуты. Паколькі да сёньняшняга часу моладзевы фонд гэтага не зрабіў, кіраўніцтву арганізацыі прапануецца зьвярнуцца ў Берасьцейскі абласны суд з заявай аб ліквідацыі. Кіраўнік фонду "Дзедзіч" Зьміцер Шыманскі кажа, што "мы наўмысна не прадастаўлялі дакумэнты на перарэгістрацыю, бо ня мелі спадзяваньняў на станоўчае рашэньне гэтага пытаньня. Да таго ж, досьвед партнэрскіх арганізацыяў паказвае, што за зьменамі ў статут ідзе звычайная цяганіна". Па ягоных словах, кіраўніцтва фонду ня будзе зьвяртацца ў суд, бо ініцыятыва ліквідацыі зыходзіць ад дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства