viasna on patreon

9 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну людзі ў цывільным ўжывалі сілу супраць журналістаў

2006 2006-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГА "Беларускай асацыяцыі журналістаў". Толькі што ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся новы інцыдэнт, у часе якога людзі ў цывільным ужылі сілу супраць прадстаўнікоў прэсы. Калі ў залю суда ўводзілі Вінцука Вячорку (затрыманага 8 сакавіка прадстаўніка штабу А. Мілінкевіча), чалавек у цывільным кінуўся груба адпіхваць усіх людзей з дыктафонамі, якія хацелі наблізіцца да затрыманага.
Як распавяла прэс-службе БАЖ фотакарэспандэнт "Нашай нівы" Юлія Дарашкевіч, людзі ў цывільным стваралі журналістам перашкоды яшчэ і на вуліцы, перад уваходам у будынак суда, закрываючы сабою аб'ектывы фотакамераў. Пазней у будынку суда, калі Ю. Дарашкевіч ішла па калідоры з фотаапаратам, чалавек у цывільным моцна ўдарыў яе ззаду нагой.
Па словах відавочцаў, агрэсія была выказаная толькі ў бок прэсы.
Сярод прысутных былі прадстаўнікі Associated press, RenTV, "Нашай нівы", "Радыё "Свабода" і іншых СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства