viasna on patreon

У Воршы - новы незалежны інтэрнэт-рэсурс

2010 2010-11-09T09:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старонка http://orsha.eu працуе з 5-га лістапада. Рэдактар сайта Ігар Казмярчак распавядае пра мэты і планы новага інтэрнэт-рэсурсу.

На думку Ігара Казмерч­ака, новы сайт будзе актыўна наведвацца, бо&­nbsp;ў Воршы няма незалежных друкаваных выданняў:

— Раней у нас працавала адзіная інтэрнэт-старонка — http://orsha.belarda.org — дзе размяшчалася інфармацыя пра неафіцыйныя навіны, у першую чаргу тыя, якіх не прачытаеш у дзяржаўнай прэсе. Колькасць наведнікаў іншы раз перавышала 400 чалавек у дзень, і мы зразумелі: прыйшоў час ствараць новую «каманду» для новага сайту — каб у чытачоў было больш магчымасцяў пазнёміцца з жыццём рэгіёна. У рэдакцыі цяпер таксама магчымасцяў пабольшала: на новым сайце можна будзе размяшчаць не толькі друкаваныя матэрыялы, але таксама фота і аўдыёзапісы.

Старонка http://orsha.eu — гэта аршанскі рэгіянальны партал. Паводле Ігара Казмерчака, тут будуць размяшчацца навіны пра падзеі на Аршаншчыне, а таксама ў бліжэйшых раёнах — Дубровенскім і Талчынскім.

Сайт пакуль што дзвюхмоўны, для ахвотных чытаць па-руску і па-беларуску. З цягам часу рэдакцыя мяркуе дадаць і англамоўную версію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства