Актывісты Сьвятаслаў Шаламаў і Юр’ы Глушакоў пакараныя штрафам па 10 базавых велічынь кожны
https://spring96.org/be/news/3675
2006
2006-02-24T10:00:00+0200
2006-02-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пяць хвілінаў доўжыўся суд над гомельскімі актывістамі Сьвятаславам Шаламавым і Юр’ем Глушаковым. Яго вынікам сталі штрафы па 10 базавых велічынь кожнаму.
Суд пагадзіўся з абвінавачваньнямі пракуратуры аб парушэньні актывістамі заканадаўства аб выбарах. Падставай для абвінавачваньня сталі сканфіскаваныя ў іх два тыдні назад улёткі і налепкі “Нам лгут”, у якіх паведамлялася пра хлусьню і няпраўду, якую штодзень прадстаўляюць дзяржаўныя СМІ. Самі грамадзкія актывісты называюць абвінавачваньне сьмешным і не разумеюць, якое дачыненьне маюць выбары да друкаванай прадукцыі, у якой ні слова пра іх не было сказана.