viasna on patreon

Ад 17 лютага пачалася грамадзкая кампанія пратэсту супраць рэгістрацыі Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

2006 2006-02-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятары кампаніі лічаць рэгістрацыю Лукашэнкі незаконнай.
Вядомы праваабаронца Гары Паганяйла пракаментаваў Радыё Свабода сваю пазіцыю: "Я зьвярнуўся са скаргай у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на рашэньне Цэнтрвыбаркаму ад 17 лютага гэтага году аб прызнаньні гэтага рашэньня незаконным. Сутнасьць у тым, што Лукашэнка ня мае права балятавацца на трэці тэрмін прэзыдэнтам".

У скарзе гаворыцца, што рэфэрэндум, які адбыўся ў 2004 годзе і які скасаваў абмежаваньне прэзыдэнцтва Лукашэнкі двума тэрмінамі, быў праведзены з грубымі парушэньнямі заканадаўства і супярэчыць Канстытуцыі. У дакумэнце таксама зазначана, што Лукашэнка скарыстаў высокую пасаду прэзыдэнта ў сваіх асабістых мэтах, парушыў прэзыдэнцкую прысягу, у якой абяцаў "захоўваць і абараняць Канстытуцыю". А паколькі рэгістрацыя Лукашэнкі ў якасьці кандыдата адбывалася на падставе вынікаў згаданага рэфэрэндуму, то такое рашэньне Цэнтрвыбаркаму, як лічыць спадар Паганяйла, зьяўляецца незаконным: "Мы ставім пытаньне пра тое, што Цэнтральная камісія зарэгістравала ў якасьці кандыдата асобу, якая ня мае права балятавацца ў прэзыдэнты. Пра гэты 17 лютага выразна сказалі практычна абодва прэтэндэнты на пост прэзыдэнта - і Казулін, і Мілінкевіч".

Мяркуецца, што ініцыятыва пратэсту супраць рэгістрацыі Лукашэнкі будзе падтрымана шырокай грамадзкасьцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства