viasna on patreon

У Сьветлагорску ўзбуджаная дысцыплінарная справа ў адносінах да ўчастковага інспэктара РАУС, а маёр, які аддаваў загад, застаўся беспакаранным

2006 2006-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, у Сьветлагорску ўзбуджаная дысцыплінарная справа ў адносінах да ўчастковага інспэктара РАУС Рагалевіча за парушэнне заканадаўства пры аглядзе кватэры мясцовага грамадзкага актывіста Тэльмана Масьлюкова. Фактычны кіраўнік ператрусу намесьнік начальніка аддзяленьня міліцыі маёр Пётар Зыкун застаўся беспакараным.

Нагадаем, што агляд кватэры Т. Масьлюкова праводзілі шасьцёра супрацоўнікаў Сьветлагорскага раённага аддзела ўнутраных справаў «па падазрэньні ў захоўваньні зброі і наркотыкаў». У ходзе агляду былі вынятыя капіравальная тэхніка, кампутарныя кампакт-дыскі, друкаваныя выданьні. Пры выняцьці рэчаў міліцыя парушыла Крымінальна-працэсуальны кодэкс. У прыватнасьці, не было складзена сьпісу вынятых рэчаў, яны не былі запакаваныя і апячатаныя, а міліцыя і панятыя не засьведчыла іх сваімі подпісамі.

Ордэр на агляд кватэры быў выпісаны на ўчастковага інспэктара Рагалевіча. Аднак, паводле словаў Т. Масьлюкова, прымаў рашэньні і кіраваў ператрусам маёр Зыкун. На думку грамадзкага актывіста, «маёр мусіў прызнаць сваю віну. Але пакаралі таго, хто проста фармальна прысутнічаў, а не прымаў рашэньні і не кіраваў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства