8 лютага сябры Маладога фронту ля Мінскага сьледчага ізалятару выказалi салідарнасьць з арыштаванымі Артурам Фінькевічам і Зьмітром Касьпяровічам.
https://spring96.org/be/news/3559
2006
2006-02-08T10:00:00+0200
2006-02-08T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Маладафронтаўцы прынесьлі з сабою віншавальныя паштоўкі й торт з 21 сьвечкаю, каб перадаць Артуру Фінькевічу, якому сёньня спаўняецца 21 год. Прадстаўнікі адміністрацыі ізалятару адмовіліся прыняць торт, а паштоўкі параілі адаслаць Фінькевічу поштаю.
Пасьля гэтага маладафронтаўцы скіраваліся да прыпынку грамадзкага транспарту – іх суправаджалі людзі ў цывільным. Гэтыя людзі разам з удзельнікамі акцыі салідарнасьці селі ў маршрутны аўтобус. Праехаўшы прыпынак, людзі ў цывільным выскачылі з аўтобуса – адзін зь іх выхапіў у маладафронтаўцаў некалькі плякатаў з надпісаў -- З днём нараджэньня, Артур.