viasna on patreon

7 лютага Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў апеляцыйную скаргу ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.

2006 2006-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раней суд у Гродне вырашыў, што прадпрымальнік нібыта самачынна захапіў зямлю і таму павінен заплаціць павялічаны зямельны падатак. Гэтае рашэнне скасавана, справу перадалі на новы разгляд.

Мікалай Аўтуховіч сам хацеў прысутнічаць пры разглядзе сваёй скаргі. Аднак яму не дазволіў пакінуць Ваўкавыск суддзя Мікалай Рачынскі, які будзе разглядаць крымінальную справу супраць прадпрымальніка. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў юрыст Андрэй Кухцюк, які прадстаўляў у Вышэйшым гаспадарчым судзе інтарэсы Аўтуховіча.

Нагадаем, што Ваўкавыская падатковая інспекцыя вырашыла, што спадар Аўтуховіч нібыта самачынна заняў зямлю побач са сваім офісам і жылым домам, таму за 2004 год яму налічылі падатак за зямлю ў дзесяць разоў большы за звычайны -- 14 мільёнаў рублёў.

Тым часам на 9 лютага прызначаны пачатак крымінальнага працэсу над Мікалаем Аўтуховічам. Яго абвінавачваюць у тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў, што пацягнула асабліва вялікія страты для бюджэту. Справа будзе разглядацца ў Гродне ў Кастрычніцкім раённым судзе. Самому Аўтуховічу нельга размаўляць па тэлефоне і сустракацца з журналістамі, паколькі ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства