viasna on patreon

Магілёў: Мясцовыя ўлады дэманструюць адкрытасць

2010 2010-09-27T18:21:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляюць Магілёўскія праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель.

“У Магілёўскім гарвыканкаме нам далі план, пазначылі месца і час, дзе і калі будуць праведзены сумесныя пасяджэнні кіраўніцтва Магілёўскага гарвыканкама і Прэзідыума гарадскога Савета дэпутатаў, а таксама кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і Прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў па фарміраванні раённых камісій на выбарах  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года”, - гаворыць праваабраронца Барыс Бухель.

Паводле гэтага плану заўтра, 28 верасня, у 10-00 раніцы ў Магілёўскім гарвыканкаме на восьмым перверсе ў зале пасяджэнняў адбудзецца пасяджэнне кіраўніцтва Маггарвыканкама і Прэзідыума Маггарсавета. 29 верасня у 9-00 у Магілёўскім аблвыканкаме ў зале пасяджэнняў адбудзецца пасяджэнне кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і Прэзідыума Магілёўскага аблсавета.

“Нас запэўнілі, - працягвае Барыс Бухель, - што ў пасяджэнні можа прыняць удзел любы жадаючы, толькі дзеля гэтага неабходна будзе зарэгістравацца ў рэгістрацыйным лісце. Загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Міхаіл Свірыдзенка адзначыў, што ўсіх жадаючых будуць пускаць на сумесныя пасяджэнні і дзеля гэтага нават не трэба ніякіх выпісак з пратаколаў аб вылучэнні ў якасці назіральніка”.

Тым не менш праваабаронцы вырашылі падстрахавацца і вылучыць ад разнастайных арганізацый сваіх прадстаўнікоў на адпаведныя пасяджэнні. Так, на заўтрашняе пасяджэнне кіраўніцтва Маггарвыканкама і Прэзідыума Маггарсавета ад ГА БНФ “Адраджэнне” вылучаны праваабаронца Аляксей Колчын, а ад Магілёўскага праваабарончага цэнтру – праваабаронца Барыс Бухель. На сумеснае пасяджэнне кіраўніцтва Магаблвыканкама і Прэзідыума Магаблсавета ад ГА БНФ “Адраджэнне” вылучаны Зміцер Салаўёў.

“Мы будзем пільна сачыць за працэдурай вылучэння і інфармаваць аб выяўленых парушэннях, - гаворыць Барыс Бухель, - асаблівай увагі варты дзень, калі ствараюцца камісіі ў раёнах Магілёўскай вобласці, бо на гэтае пасяджэнне павінны прыехаць людзі з рэгіёнаў. Мінулы раз я на 99% упэўнены, што такога пасяджэння проста не было”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства