viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Для СМІ ў Беларусі створаны ненармальныя ўмовы працы

2010 2010-09-16T14:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki1.jpg
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

У Беларусі для працы незалежных сродкаў масавай інфармацыі, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, створаны ненармальныя ўмовы. Пра гэта 16 верасня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», казаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (МФПЧ), старшыня незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

«Цяжка назваць яшчэ якія-небудзь краіны, дзе адбываецца тое, што адбываецца са СМІ ў Беларусі. Адсутнасць незалежных тэлеканалаў і радыё, бесперапынны пераслед існуючых газет і нерэгістрацыя новых друкаваных выданняў, адмовы ў акрэдытацыі журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі, што актыўна працуюць па беларускай тэматыцы, — гэта тое, што мы бачым і што стабільна застаецца цягам апошніх гадоў», — падкрэсліў праваабаронца.

Па словах Алеся Бяляцкага, беларускія праваабаронцы спадзяюцца на далейшую шчыльную супрацу з незалежнымі СМІ ў Беларусі, асабліва пад час кампаніі па выбарах кіраўніка дзяржавы. У сваю чаргу, падкрэсліў Алесь Бяляцкі, беларускія праваабарончыя арганізацыі гатовы аказаць любую падтрымку і дапамогу незалежным журналістам у іх дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства