viasna on patreon

Сваякі палітвязьняў сустракаліся з кіраўніцай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ўтай Цапф

2006 2006-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ута Цапф цікавілася ўмовамі ўтрыманьня палітвязьняў. Жонка Андрэя Клімава Тацяна і жонка Міколы Статкевіча Валянціна распавялі, як часта наведваюць сваіх мужоў на "хіміі", дзе тыя адбываюць пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацый. Жанчыны распавялі з якімі праблемамі ім даводзіцца сутыкацца.

Сыны Міхаіла Марыніча і Валерыя Леванеўскага казалі пра сваіх бацькоў. Сяргея Скрабца прадстаўляў ягоны брат. Ута Цапф запэўніла сваякоў палітвязьняў, што ў часе сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду будзе запытваць іх наконт магчымасьці палепшыць становішча палітвязьняў, якія ўжо адбываюць пакараньне і, якія яшчэ знаходзяцца пад сьледзтвам. Спадарыня Цапф выказала падтрымку сваякам Міхаіла Марыніча, Сяргея Скрабца, Валерыя Леванеўскага, а таксама Паўла Севярынца, Андрэя Клімава і Міколы Статкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства