viasna on patreon

Судовае паседжаньне па справе Аляксандра Рамановіча перанесенае на 16 чэрвеня

2010 2010-06-14T16:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud2.jpg

Брату Аляксандра Рамановіча, інваліду 1 групы, якога даглядае Аляксандр, стала  дрэнна ў судзе. Прыйшлося выклікаць хуткую дапамогу. Аляксандр Рамановіч вымушаны быў суправаджаць брата ў бальніцу.

- Справа ў тым, што брат хварэе эпілепсіяй, ён і сам хацеў прыйсці. Тым больш, што дома нікога не заставалася: бацькі павінны былі выступіць сведкамі ў судзе. У судзе брат трошкі перахваляваўся, ці што, і ў яго здарыўся прыпадак у той час, калі я папрасіў 20 хвілін, каб пазнаёміцца са справай.

Суддзя Пінскага гарадскога суда Іван Корэц настойваў на правядзенні працэсу без абвінавачваемага. Але бацька актывіста прынёс заяву, што сын не можа прысутнічаць у судзе па важкай прычыне.  Было прынята рашэнне адкласці працэс.

Аляксандр Рамановіч звяртае ўвагу на тое, што тэрмін разгляду адміністрацыйнай справы згодна арт.7 п.6 Адміністрацыйнага кодэкса прайшоў.

Актывіста вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі, якую канфіскавалі 1 красавіка падчас ператрусу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства