viasna on patreon

На з’езд «Маладога фронту» запросяць прадстаўнікоў Мін’юсту

2010 2010-05-03T13:47:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg

Сойм «Маладога фронту» прызначыў рэгістрацыйны з’езд на 29 мая. На чарговую спробу пачаць працэс афіцыйнага афармлення арганізацыі запросяць міжнародных гасцей і прадстаўнікоў Мін’юсту.

Дата чарговага рэгістрацыйнага з’езду была прызначана на Сойме «Маладога фронту» 1 мая.

Падчас апошняй спробы рэгістрацыі маладафронтаўцы атрымалі адмову, дзе Мін’юст зазначыў, што прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці сябраў МФ ня сведчаць аб намеры заснавальнікаў МГА «Малады Фронт» ажыццяўляць дзейнасць у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не парушаючы грамадзкі парадак, правы і законныя інтарэсы другіх грамадзянаў.

Як адзначае прэс-служба МФ, атрымліваецца абсурднае кола: улады лічаць супрацьзаконнай будучую дзейнасць аб'яднання, якое яшчэ не зарэгістравана, і таму не рэгіструюць арганізацыю.

Маладафронтаўцы запрасілі прадстаўнікоў Мін’юсту на чарговы з’езд і жадаюць, каб ім патлумачылі, згодна з якімі заканадаўчымі нормамі міністэрства ўводзіць у адносінах да іх прэзумпцыю вінаватасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства