viasna on patreon

Па папярэдніх дадзеных, ніхто з гомельскіх дэмакратаў не трапіў у дэпутаты

2010 2010-04-26T11:43:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па папярэдніх дадзеных, ніхто з гомельскіх дэмакратаў не трапіў у дэпутаты. Напрыклад, па інармацыі каардынатара Руху «За свабоду» Пятра Кузняцова, кандыдаты ў дэпутаты гарадскога савету Дар'я Суворава і Дзмітрый Сцепанец набралі каля 20-28% галасоў выбаршчыкаў. У каардынатара БХД па Гомелю Кастуся Жукоўскага, які балатаваўся ў абласны савет, па папярэдніх дадзеных, каля 12% галасоў выбарцаў. «Гэта нейкі жах — тыя вынікі, якія яны намалявалі. Па іх выніках, на датэрміновым галасаванні і на выяздным — калі хадзілі па хатах, за мяне ніхто увогуле не галасаваў. І што самае цікавае — схадзілі на гадзінку-дзве некуды як быццам па хатам са скрынкай для галасавання — і потым паведамілі, што на даму прагаласавала 238 чалавек. Ды гэта проста фізічна немагчыма — за дзве гадзіны абыйсці 238 чалавек. Мяне вельмі здзіўляе астранамічная адлегласць паміж тым, як галасавлаі датэрмінова — ніхто за мяне, і тым, як галасавалі ў дзень выбараў — я бачыў, што быў прыкладна роўны стос бюлетэняў, за мяне і майго канкурэнта», - пракаментаваў Жукоўскі.

Таксама каля 20% атрымаў актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Мікалай Калюка, які балатаваўся ў гарадскі савет. Яго давераных асобаў вельмі здзівіла такое назіранне, што на адным участку на даму прагаласавалі 10 чалавек, а на другім участку — 165. «Здзівіла таксама вялікая колькасць — 255 сапсаваных бюлетэняў, то бок 16% ад агульнай колькасці бюлетэняў на адным з участкаў», - адзначыў давераная асоба кандыдата Калюкі Андрэй Аксенаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства