Салігорск: Назіральнік-ідэолаг курыраваў дастаўку бюлетэняў з участка
https://spring96.org/be/news/33801
2010
2010-04-26T11:37:31+0300
2010-04-26T11:37:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жана Карпец, сакратар намесніка старшыні Салігорскага выканкама па ідэалагічнай працы, прысутнічалана ў дзень выбараў на ўчастку №13 у якасці назіральніка. Пасля падвядзення вынікаў выбараў яна ж дастаўляла ў суправаджэнні сябраў камісіі бюлетэні выбаршчыкаў у выканкам. Яе пабачылі прадстаўнікі штаба незалежнага кандыдата Аляксея Валабуева каля будынка выканкама.
Запомнілася ідэалагічная супрацоўніца больш за ўсё незалежным назіральнікам настойлівымі і сумеснымі са старшынёй камісіі патрабаваннямі пакінуць раён участка для галасавання пасля яго закрыцця.
Улічваючы месца працы Жаны Карпец, яе ўмяшальніцтва ў выбарчы працэс наўрад ці будзе кфаліфікавана як парушэнне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Салігорск