viasna on patreon

Салігорск: Падлік назіралі за спінамі

2010 2010-04-26T11:08:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У актавай зале школы №5 былі размешчаны адразу два ўчасткі. Адзін – безальтэрнатыўны і больш ліберальны і другі -- дзе вылучаўся дэмакратычны кандыдат Аляксей Валабуеў. Гэта і паўплывала на пыдыходы камісіі да магчымасцяў назіраць за працэсам падліку галасоў.

Камісія, дзе канкурэнтаў праўладным кандыдатам не было, працавала адкрыта. Сталы стаялі на адлегласці двух метраў ад назіральнікаў, бюлетэні лічыліся адкрыта. Праўда, два дзесяткі назіральнікаў і мясцовае тэлебачынне прысутнічала не дзеля канстатацыі факта перамогі прызначанага кандыдата. На адлегасці ў некалькі метраў працалава камісія, якая вызначала, колькі прыхільнікаў займелі праўладны і незалежны кандыдаты адпаведна. Падыходы істотна розніліся. Стол для падліку знаходзіўся на адлегласці дзесяці метраў. Сябры камісіі павярнуліся спінамі да назіральнікаў. Бачна не было нічога. Праўда, толькі прадстаўнікам штаба Аляксея Валабуева. Астатнія назіральнікі, прадстаўнікі БРСМ, Белая Русь і выканкама былі задаволены ўмовамі працы і вінавацілі давераных асобаў незалежнага кандыдата і самога Валабуева ў перашкодах для іх актыўнай дзейнасці ў якасьці назіральнікаў. Вінавіцілі арганізавана – публічнае абурэнне кантралявала Ларыса Жукава, галоўны ідэолаг Салігорска.

Прадстаўнікам штаба Валабуева дазволілі падыйсьці падчас  падліку галасоў датэрміновага галасаваньня і галасаваньня на даму. Аднак рашуча забаранілі глядзець на падлік галасоў у асноўны дзень галасаваньня. У выніку, па дадзеных камісіі, падчас датэрмновага галасавання ваенком Заінчкоўскі, апанент Валабуева, набаў у 3,5 разы больш галасоў выбаршчыка, у асноўны дзень галасавання  -- у 1,5 разы больш.

Пасьля падліку галасоў, назіральнікі падпісалі тры звароты супраць прадстаўнікоў штаба Валабуева, аднак, падрабязнасці скаргаў паведаміць адмовіліся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства