У Наваполацку міліцыянт адабраў пасьведчанне сябра ініцыятыўнай группы
https://spring96.org/be/news/3365
2006
2006-01-06T10:00:00+0200
2006-01-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
5 студзеня ўвечары ў Наваполацку, падчас збору подпісаў на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Казуліна, быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Сяргей Мецялёў.
Сяргей Мецялёў зьбіраў подпісы па кватэрах, і сярод жыхароў дому нумар 6 па вул. Васілеўцаў (кв. 72) аказаўся супрацоўнік Наваполацкага ГУУС. Дадзены супрацоўнік міліцыі не прадставіўся, а толькі паказаў пасведчанне міліцыі здалёк, так што разглядзець прозвішча было фактычна немагчыма, пасля чаго адабраў у Мецялёва пасьведчанне сябра ініцыятыўнай групы. Вярнуў пасьведчаньне супрацоўнік міліцыі толькі праз сорак хвілінаў пасьля невядомых маніпуляцыў з ім.
У той жа вечар на яго незаконныя дзеянні супрацоўніка міліцыі была пададзеная скарга ў Наваполацкі ГУУС.