viasna on patreon

Гомель: Праз Цэнтрвыбаркам кандытат дамогся вывешвання на ўчастках пратаколаў датэрміновага галасавання

2010 2010-04-23T19:03:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jakavienka_gomeljpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат у дэпутаты абласнога савета па Юбілейнай акрузе ў Гомелі, каардынатар па стварэнні партыі БХД Яўген Якавенка

Кандыдат у дэпутаты абласнога савета па Юбілейнай акрузе ў Гомелі, каардынатар па стварэнні партыі БХД Яўген Якавенка

Толькі праз чатыры дні ад пачатку датэрміновага галасавання кандыдат у дэпутаты абласнога савета па Юбілейнай акрузе ў Гомелі, каардынатар па стварэнні партыі БХД Яўген Якавенка дамогся вывешвання на ўчастках пратаколаў датэрміновага галасавання.

- Прыходіш раніцай на участак – пратаколаў няма, а камісія тлумачыць, што вечарам вывешвалі і потым знялі. На іншым участку Юбілейнай акругі адсутнасць пратаколаў таксама тлумачаць тым, што вечарам, у 19 гадзінаў, вывесілі, а потым знялі. І так тры дні немагчыма было ўбачыць колькасць прагаласаваўшых. Камісіі адмаўляліся паказваць мне пратакол, - патлумачыў сітуацыю Якавенка.

У выніку кандыдат патэлефанаваў і паскардзіўся ў Цэнтральную камісію.

- Там мне патлумачылі, што на працягу сутак пратакол павінен вісець. І толькі сёння, праз чатыры дні датэрміновага галасавання, я ўбачыў пратакол датэрміновага галасавання на ўчастку, размешчаным ў сярэдняй школе № 30, - адзначыў Яўген.

Ен дадаў, што па яго звестках, сябры ўчастковай камісіі мелі размову з супрацоўнікамі КДБ, якія цікавіліся сітуацыяй з пратаколамі датэрміновага галасавання і канфліктам паміж ім і камісіяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства