viasna on patreon

У кандыдатаў ад БХД Віцебшчыны праблемы: ва ўсіх розныя

2010 2010-04-20T07:18:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Глыбокім на агульным кандыдацкім плакаце біяграфічныя дадзеныя кандыдата ў дэпутаты ад БХД Яўгенія Самсонава надрукаваныя састарэлыя, аналагічныя тым, якія былі ў 2007 годзе, калі ён балатаваўся ў райсавет. Пры тым, што за два года ў біяграфіі кандыдата адбыліся пэўныя змены. Старшыня раённай выбарчай камісіі прызнала гэта сваёй памылкай і нават абяцала “за свае грошы перадрукаваць, калі Самсонаў падасць скаргу на імя Ярмошынай”. Гэта не першая праблема ў Яўгена Самсонава ў цяперашняй выбарчай кампаніі. Спачатку ў дзяржаўнай друкарні адмовіліся друкаваць яго ўлёткі з лагатыпам БХД - блакітнай зоркай, а затым абвінавацілі ў парушэнні Выбарчага кодэкса: камісія “настойліва параіла” выдаліць з тэксту ўлёткі шэраг выказванняў.

19 красавіка кандыдат у дэпутаты Бешанковіцкага раённага Савета Георгій Станкевіч быў прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 22.9 Закона “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. У гэты дзень разглядаўся пратакол, складзены на Г. Станкевіча яшчэ 8 красавіка, калі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў дом апазіцыйнага кандыдата і заявілі, што ён не мае права распаўсюджваць самвыдатаўскую газету “Крывінка” згодна апошніх паправак, унесеных у закон аб СМІ. Артыкул, у парушэнні якой прызнаны вінаватым Г. Станкевіч, датычыць  парушэнняў як у распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, так і ў выданні. Суддзя Бешанковіцкага раённага суду Вольга Белавус пастанавіла пакараць яго штрафам у 700000 рублёў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства