viasna on patreon

Баранавічы: Праўладныя кандыдаты ігнаруюць рашэнне выканкаму

2010 2010-04-19T17:32:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/szyrko-mm-18042010h-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Улётка Мікалая Шырко пры ўваходзе ў гарадскую баню “Тонус”

Улётка Мікалая Шырко пры ўваходзе ў гарадскую баню “Тонус”

Кандыдаты ў дэпутаты Сяргей Наўроцкі, Юрый Грамакоўскі і Мікалай Шырко парушаюць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010г. № 379 аб месцах для агітацыі. У сваім рашэнні Баранавіцкі гарвыканкам вызначыў наступныя месцы для размяшчэння інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах у дэпутаты: рэкламна-інфармацыйныя тумбы, адпаведныя стэнды на выбарчых участках і ў ЖЭСах. Але ў Баранавічах рэкламна-інфармацыйных тумбаў вельмі мала, а тым больш людзі не глядзяць інфармацыйныя стэнды на выбарчых участках і ў ЖЭСах.

Таму кандыдаты ідуць на парушэнні закону, каб толькі размясціць свае інфармацыйныя матэрыялы ў людных месцах. Так, напрыклад, Сяргей Наўроцкі, дырэктар санаторыя “Магістральны”, кандыдат у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў размясціў сваё ўлёткі пры ўваходзе у краму “Узлесак” (вул. Фабрычная 20). Ён балатуецца па выбарчай акрузе № 14. На дзвярах гэтай жа крамы можна пабачыць інфармацыйныя матэрыялы другого кандыдата ў дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Юрыя Грамакоўскага – дырэктара Баранавіцкага камбіната жалезабетонных канструкцый, які балатуецца па выбарчай акрузе № 15.

Цяперашні дэпутат Баранавіцкага гарсавета Мікалай Шырко, дырэктар гімназіі № 1, размясціў свае ўлёткі не толькі на краме “Узлесак”, але і пры ўваходзе ў гарадскую баню “Тонус” (вуліца Фабрычная д.8).

Па дадзеных фактах грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў заяву пракурору горада Баранавічы і ў гарадскую выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Информационные материалы кандидатов при входе в магазин «Узлесак»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства