viasna on patreon

Мазыр: Канцэрт як форма сустрэчы з выбаршчыкамі (+ фота)

2010 2010-04-19T07:34:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/k1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Бартосік

Зміцер Бартосік

18 красавіка адбылася другая сустрэча кандыдатаў у дэпутаты Франака Вячоркі (Станцыйная выбарчая акруга № 25 у Мазырскі райсавет) і Ўладзіміра Целяпуна (Палеская выбарчая акруга № 43 у Гомельскі абласны Савет) з выбаршчыкамі мікрараёна “Чыгуначны” Мазыра. На гэты раз быў абраны фармат канцэрт-сустрэча.

Канцэрт-сустрэча адбылася на пляцоўцы каля будынку Дома культуры “40 год Кастрычніка”. У сам Дом культуры кандыдаты ў дэпутаты на гэты раз не пайшлі самі, бо там холадна, а пасля адмовы ў першы раз 15 красавіка – і не хацелася.

На вуліцы сабралася нямала жыхароў мікрараёна “Чыгуначны” і дзякуючы гукаўзмацняльнай апаратуры, яны маглі чуць прамовы кандыдатаў і спевы бардаў.

Міліцыя на адлегласці нагадвала аб сваёй прысутнасці толькі ў выглядзе міліцэйскага аўтамабіля. Усё мерапрыемства здымалася на відэакамеру невядомым прасутным аператарам. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Алесь Чумакоў
Прапаршчык нападпітку спрабуе вучыць жыццю Франака Вячорку
Невядомы аператар
Жыхары мікрараёна “Чыгуначны”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства