Інваліды прыйшлі да Макея
https://spring96.org/be/news/32616
2010
2010-03-25T15:00:00+0200
2010-03-25T15:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/invalidy.jpg
Каля трыццаці інвалідаў з розных гарадоў Беларусі сабраліся ў фае будынка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Яны жадаюць патрапіць на прыём да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея.
Як паведаміла праваабаронца Кацярына Садоўская, гэтыя людзі шмат разоў спрабавалі запісацца на прыём да высокапастаўленага чыноўніка, але зрабіць гэта ім не ўдалося.
Інваліды прыйшлі ў будынак адміністрацыі, спадзеючыся патрапіць на прыём бяз запісу, але іх не пускаюць.
Інваліды скардзяцца на праблемы з жыльлём, мэдычным абслугоўваньнем і шмат якія іншыя.