viasna on patreon

Мастоўшчына: У патэнцыйнага кандыдата ўзніклі дзіўныя праблемы

2010 2010-03-25T14:49:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liavon-karpovich-mastoushchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Л.Карпович, член Партии БСДГ

Л.Карпович, член Партии БСДГ

У патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў Лявона Карповіча з  Мастоўскага раёну ўзніклі дзіўныя праблемы. З акруговай выбарчай камісіі яму паведамілі, што ён нібыта недакладна запоўніў дэкларацыю пра даходы. Маўляў, Л.Карповіч не ўказаў сярод сваёй маёмасці аўтамабіль “Запарожац”. Між тым ён прадаў у законным парадку гэтую машыну 1969-га году вытворчасці яшчэ ў далёкім 1972-ім годзе.

Грамадска-палітычны актывіст неадкладна ўзяўся высвятляць сітуацыю і накіраваў у акруговую камісію ажно два лісты з тлумачэннем сапраўднай сітуацыі.

Нагадаем, што Лявон Карповіч падаў дакументы на рэгістрацыю ў Луненскі сельскі Савет і Мастоўскі раённы Савет, куды вылучаўся шляхам збору подпісаў, а ў Гарадзенскі абласны Савет па Дубненскай выбарчай акрузе кандыдатам яго вылучыла Партыя БСДГ.

Ці зарэгістравалі грамадоўца кандыдатам, стане вядома сёння каля 18.00. У гэты час у Мастах адбудзецца адпаведнае паседжанне акруговай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства