viasna on patreon

Перамога інваліда

2010 2010-03-17T12:08:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/invalid.jpg

16 сакавіка суд Кастрычніцкага раёну Гародні разгледзеў справу Сяргея Фешчанкі, інваліда, які патрабаваў ад абласнога ўпраўлення унутраных спраў выканання праграмы “Безбар’ернае асяроддзе” ў поўным аб’ёме, а таксама кампінсацыі за непрацаздольнасць праз атрыманую траўму ў выніку падзення ў памяшканні ДАІ. Сяргей Фешчанка, лічыць, што хто, як не дзяржаўныя службоўцы першыя павінны выконваць закон. І будынак ДАІ мусіць быць даступны інвалідам, як любы сацыяльна значны аб’ект.

Прадстаўнікі Абласнога упраўлення ўнутраных спраў Гародні настойвалі на незадавальненні патрабаванняў. Бо на іх думку, установа бюджэтная, і сродкі могуць быць выдзелены не ў гэтым годзе.

Рашэньне па справе Сяргея Фешчанкі і ДАІ былдо агучана раніцай 17 сакавіка.

Суддзя Кастрычніцкага раёну Гародні Ганна Тракелевіч прыняла рашэнне часткова задаволіць фінансавыя намаганні пацярпелага ў выніку непрацаздольнасці ад атрыманай траўмы. Сам Сяргей Фешчанка задаволены рашэннем суда. Агулам Сяргей Фешчанка патрабаваў суму ад УУС аблвыканкаму і ДАІ 7 млн., а суд задаволіў яго патрабаванне на 1 млн. 300тыс. беларускіх рублёў.

Пытанне з безбар’ерным асяроддзем застаецца для ДАІ адкрытым. Бо ў праграме на наступныя гады будаўніцтва пандуса ля гэтага будынку не значыцца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства