viasna on patreon

Арыштаваны вернік Іван Міхайлаў сёньня будзе адпушчаны пад падпіску

2010 2010-03-09T10:53:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihailau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калегія Мінскага абласнога суду сёньня разгледзела касацыйную скаргу верніка Івана Міхайлава, якога 1 лютага пакаралі арыштам на 3 месяцы за ўхіленне ад вайсковай службы.

Разгледзеўшы сутнасьць справы суддзя прыйшла да высновы, што следства па справе разгледзела ня ўсе акалічнасці і таму справу вярнулі на перагляд у суд Мінскага раёна  новаму суддзю.

Прычым, мерай стрыманьня Івану Міхайлаву прызначаная падпіска аб нявыездзе. Падрабязнасьці ўдакладняюцца.

Нагадаем, што Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала вязьнем сумленьня Івана Міхайлава, якога 1 лютага суд Менскага раёну пакараў арыштам на тры месяцы, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Міхайлаў кажа, што служыць у войску яму не дазваляюць рэлігійныя перакананьні і спасылаецца на Канстытуцыю Беларусі, якая гарантуе права на альтэрнатыўную службу. "Міжнародная амністыя" заклікала неадкладна вызваліць Івана Міхайлава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства