Магчымых кандыдатаў – на ўмацаванне баяздольнасці?
https://spring96.org/be/news/31909
2010
2010-03-04T12:25:36+0200
2010-03-04T12:25:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Глыбокім ініцыятыўная група Зміцера Лупача, прадстаўніка незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, актыўна збірае подпісы для вылучэння яго ў гарадскі Савет дэпутатаў. Тым часам самога вылучэнца меліся забраць на вайсковыя зборы, што павінны праходзіць у Баравусе пад Полацкам з 5 па 30 красавіка.
Выратаваў ад збораў спадара Лупача толькі факт наяўнасці ў яго трох дзяцей. У ваенкамаце сваю памылку патлумачылі адсутнасцю інфармацыі пра трэцяе дзіцё. Калі б у сям’і было толькі двое дзетак, Зміцер замест правядзення кампаніі ўмацоўваў бы баяздольнасць Беларусі на зборах у Баравусе.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”