Журналіста Алеся Дзянісава абвінавацілі ў самаўпраўстве
Супрацоўнікі гродненскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні у дачыненні да незалежнага журналіста Алеся Дзянісава, якога абвінавачваюць у здзяйсненні самаўпраўства.
Месяц таму сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алесь Дзянісаў быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў у адной з гарадзенскіх школаў падчас здзяйснення працы над запісам сюжэта аб факультатыўным вывучэнні ва ўстанове адукацыі прадмета “Гродназнаўства”. Міліцыянты на вачах вучняў і настаўнікаў без тлумачэння прычынаў затрымалі журналіста, а праз месяц абвінавацілі яго ў самаўпраўстве, што на думку самаго Алеся Дзянісава з’яўляецца фактам парушэння ягоных правоў, гарантаваных Канстытуцыяй краіны.
- Згодна Канстытуцыі, я маю права атрымліваць інфармацыю, якая не з’яўляецца дзяржаўнай таямніцай. Што датычыць выпадка ў школе,тоя я лічу, што міліцыянты перавысілі свае паўнамоцтвы, а складанне пратакола на маю думку выглядае цалкам неабгрунтаваным.
Здзяйсненне ўчынка, прадугледжанага дадзеным артыкулам кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф у памеры ад семідзесяці да трыста пяцідзесяці тысяч беларускіх рублёў. Дзеянні міліцыянтаў Алесь Дзянісаў збіраецца абскарджваць у пракуратуры.