Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў атрымаюць да 5 мінут бясплатнага эфіру на радыё
Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў атрымаюць да 5 мінут бясплатнага эфіру на радыё. Аб гэтым паведаміў 18 лютага сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў абласнога і базавага ўзроўняў атрымаюць па аднаму бясплатнаму выступленню па мясцовым радыёвяшчальным СМІ працягласцю да 5 мінут", - сказаў Мікалай Лазавік.
Кандыдаты ў дэпутаты Мінскага гарадскога і абласнога Савета дэпутатаў змогуць выступіць на радыёстанцыі "Сталіца", а кандыдаты ў дэпутаты іншых абласных Саветаў скарыстаюцца эфірам абласных тэлерадыёкампаній. Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў базавага ўзроўню выступяць у праграмах раённага або гарадскога радыё.
Кіраўніцтва радыёвяшчальных СМІ павінна падаць у выбаркамы агульны ліміт часу для кандыдатаў, а выбаркамы ў сваю чаргу па выніках жараб'ёўкі вызначаць час і дату эфіру.
Мікалай Лазавік адзначыў, што кожны з дэпутатаў самастойна вызначае змест свого выступлення.