viasna on patreon

Арцём Дубскі адмовіўся пісаць прашэньне пра умоўна-датэрміновае вызваленьне

2010 2010-02-13T15:45:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubski.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Маладафронтаўца Арцёма Дубскага, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі, наведала адвакат Тамара Сідарэнка. Візыт адваката ў калёнію адбыўся на просьбу Арцёма, які раней паведаміў пра ціск на яго з боку адміністрацыі калёніі пасьля ягоных спробаў дамагчыся вырашэньня пэўных бытавых праблемаў. Адвакат паведаміла: Арцём сказаў ёй, што яго працягваюць адгаворваць ад спробаў далей адстойваць свае правы, хаця да сапраўдных рэпрэсій гэта пакуль не даходзіць. Тамара Сідарэнка рэкамэндавала свайму падабароннаму пэўны стыль паводзінаў у калёніі, каб пазьбегнуць дрэнных наступстваў. Вось што адвакат распавяла пра турботы Арцёма ў калёніі:

«Разумееце, яму двойчы далі нечарговае дзяжурства і, калі ён пайшоў прымаць лекі у мэдычную частку, папярэдзілі, што пайшоў без дазволу. Ён часта просіць растлумачыць яму нешта, яму кажуць, што няма такіх законаў. Потым ён прасіў азнаёміць яго зь ягонай асабовай справай. Яму паказалі справу здаля, нават не далі спаслацца на нумар і дзень. Вось наконт гэтага ён дамагаецца, каб яму далі ў выніку нармальна азнаёміцца, бо паводле закону гэта магчыма. І ён цяпер гэтага дамагаецца. А яшчэ яго пазбавілі дыетычнага харчаваньня».

Паводле адваката Тамары Сідарэнкі, Арцём адмовіўся пісаць прашэньне пра умоўна-датэрміновае вызваленьне і напісаў дамоў і сябрам, у тым ліку дзяўчыне, зь якой сябруе, што выйдзе на волю ў канцы траўня, калі скончыцца тэрмін, прызначаны судом. Маўляў, чакайце. Але ці дайшлі гэтыя лісты да адрасатаў? Маці вязьня Алена Дубская кажа, што даўно не атрымлівае ад сына лістоў і не выключае, што яго ў пэўным сэнсе так пакаралі за ягоную прынцыповую пазыцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства