viasna on patreon

Л.Ярмошына: Гэтыя выбары ў мясцовыя Саветы станоўча адаб'юцца на палітычнай сістэме Беларусі

2010 2010-02-11T11:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2010 года станоўча адаб'ецца на палітычнай сістэме Беларусі. Такую думку выказала 11 лютага журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Яна прымае ўдзел у семінары-нарадзе са старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікамі аддзелаў арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы рай- і гарвыканкамаў Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, гэта выбарчая кампанія адрозніваецца ад папярэдніх. Яна паказвае актывізацыю палітычных партый: у яе ўключылася значна больш прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, чым у папярэднія гады. Гэта стымулюе іх рост і развіццё, што вельмі важна. У далейшым гэты фактар акажа ўплыў на парламенцкія выбары ў 2012 годзе, лічыць старшыня ЦВК.
Яна адзначыла, што выбары ў многім выяўляюць слабыя бакі ў дзейнасці органаў мясцовага самакіравання, выканаўчай і заканадаўчай улады. Больш складанае заканадаўства мабілізуе іх работу, да іх выстаўляюцца больш высокія патрабаванні. "Усім удзельнікам выбарчага працэсу трэба павышаць сваю прававую адукацыі і веданне выбарчага заканадаўства", - рэзюмавала Лідзія Ярмошына.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства