viasna on patreon

Юлію Міхайлаву адлічылі з вучобы

2010 2010-02-11T08:52:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihajlava.jpg

Моладзевую актывістку Юлію Міхайлаву адлічылі з каледжу тэкстыльнай прамысловасьці. Дзяўчыне раней пагражалі адлічэньнем. Сёньня да яе не было ніякіх заўваг з боку адміністрацыі, але ўвечары 10 лютага дзяўчыну выклікала дырэктарка і паведаміла, што тая адлічана з вучобы.
Юліі Міхайлавай патлумачылі, што прычынай адлічэньня стала ня тое, што дзяўчына адсутнічала на занятках у той дзень, калі за ўхіленьне ад вайсковай службы судзілі яе брата, Івана Міхайлава, а тое, што дзяўчына нібыта груба сябе ў той дзень паводзіла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства