Суд адмовіў у задавальненні скаргі Гомельскай гарадской арганізацыі АГП на неўключэнне сябра партыі ў склад камісіі
2 лютага суддзя суда Цэнтральнага раена Гомеля Сяргей Шыцікаў прыняў рашэнне адмовіць Гомельскай гарадской арганізацыі АГП у задавальненні скаргі на рашэнне прэзідыума гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама аб утварэнні гарадской выбарчай камісіі. Рашэнне суда з'яўляецца канчатковым. Суд прыйшоў да высновы, что рашэнне прынята ў адпаведнасці з законам, парушэнняў парадку прыняцця дадзенага рашэння суд не ўстанавіў.
Як паведаміў старшыня Гомельскай гарадской арганізацыі АГП Андрэй Толчын, на судзе прадстаўніца гарвыканкама Раманюк даводзіла, што упершыню галасаванне і прыняцце рашэння было «такім дэмакратычным». «Яна ужывала такія выразы, кшталту «мы нават галасавалі», што дае падставы для разважання — а што, раней наогул не галасавалі? Ці, напрыклад, Раманюк заўважыла, што «галасавалі за тых, каго прызначылі», але калі я спытаўся, якім чынам прызначылі, то яна паправілася і сказала, што яна гэтага не казала. Карацей, не вер вушам сваім», - пракаментаваў Толчын.
Нагадаем, гарадская арганізацыя АГП у якасці кандыдата на ўключэнне ў склад гарадской выбарчай камісіі вылучыла Юрыя Варонежцава — былога дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, кандыдата тэхнічных навук. Ён не быў уключаны ў склад камісіі, таксама як і ў склад абласной камісіі па выбарах не была ўключана прадстаўніца АГП Святлана Гальдадэ — былая старшыня Гомельскага гарсавета і гарвыканкама. Судовае паседжанне па скарзе на неўключэнне ў склад абласной камісіі Святланы Гальдадэ пройдзе 4 лютага ў Гомельскім абласным судзе.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”