viasna on patreon

Ярмошына перайначыла норму Выбарчага кодэкса?

2010 2010-02-02T22:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле інфармацыі афіцыйных СМІ, да 14 лютага мясцовыя ўлады павінны  вызначыць месцы для правядзення пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 1 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску. Але гэтае патрабаванне супярэчыць артыкулу 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, засцерагаюць праваабаронцы.

У артыкуле 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь сказана: “збор подпісаў выбаршчыкаў можа ажыццяўляцца ў форме пікетавання. І атрыманне дазволу на правядзенне пікетавання для ўказаных мэтаў не патрабуецца, калі яно праводзіцца ў месцах, якія не забароненыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі”.

Таму, паводле заканадаўства, павінны вызначацца месцы забароненыя для пікетавання, а не месцы для правядзення пікетаў, як таго патрабуе старшыня Цэнтральнай камісіі.

Тым больш, што дадзеная норама Выбарчага кодэкса двойчы прадубляваная самой жа Цэнтральнай камісіяй - ў Пастанове ад 21.01.2010 № 10 (“Аб растлумачэнні ўжывання палажэнняў артыкулаў 61 і 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць парадак збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобаў, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання”) і ў Каляндарным плане арганізацыйных мерапрыемсваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Варта адзначыць, што паводле Каляндарнага плана, месцы, “забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў”, павінны быць вызначаныя  “не пазней за 12 лютага 2010 года ўключна”. У той жа час Лідзія Ярмошына чамусьці называе іншую дату - да 14 лютага.

На думку праваабаронцаў,  разыходжанні словаў старшыні Цэнтральнай камісіі і палажэнняў выбарчага заканадаўства варта прыняць пад увагу.

- Такім чынам можа атрымацца штучнае абмежаванне месцаў, дзе можна будзе збіраць гэтыя подпісы. Напрыклад, выканкамы вызначаць тры такія мецы, а ў астатніх, адпаведна, ужо будзе нельга праводзіць пікетаванне. Выканкамы павінны дзейнічаць, як таго патрабуе заканадаўства, і вызначыць месцы, дзе пікетаванне з мэтай збору подпісаў будзе забаронена. У астатніх месцах яно павінна дазваляцца, - падкрэслівае юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства