КДБ імітуе пагрозу дзяржаве
Выклікамі ў КДБ і доўгімі размовамі у адным з кабінетаў гэтай установы скончылася для маладых берасцейцаў Уладзіміра Раганава і Яраслава Галоўчанка святкаванне Нараджэння Хрыстова ў Заходніх краінах.
Уладзіміра Раганава выклікалі першым і пратрымалі ў КДБ дзве гадзіны. Яраслава Галоўчанка выклікалі другім і пратрымалі ўж 4 гадзіны
Па словах Яраслава Галоўчанка, супрацоўнікі зацікавіліся імі па трох прычынах:
- Нібы з Даніі прыслалі запыт, ці ёсць такі грамадзянін, правяраюць, ці маглі завербаваць мяне ў якасці замежнага шпіёна, а яшчэ дабавілі дастакова абсурдную інфармацыю, што я ўдзельнічаў у нейкай акцыі ля беларускай амбасады.
Паказаць запыт з Даніі альбо матэрыялы, якія даказвалі б прычаснасць да ўдзелу ў акцыі супрацоўнікі адмовіліся, спаслаўшыя на сакрэтнасць.
Супрацоўнікі КДБ двойчы адмовілі старшыні абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянціну Лазарэнкаву прысутнічаць на законнай падставе пад час размоў сябраў Свабоднага прафсаюза з супрацоўнікамі КДБ. Першы раз яго нават выдалілі з прыёмнай. Лазарэнкаву прыйшлося чакаць канца допыту на 16-градусным марозе. Ад Галоўчанка запатрабавалі выключыць мабільны тэлефон.
Па словах Лазарэнкава, навідавоку парушэнне правоў маладых людзей, у прыватнае жыццё якіх умяшалася КДБ.