viasna on patreon

Тарас Сурган , сябра Каваленкі, асуджаны на 7 сутак

2010 2010-01-15T10:17:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/7c83a5a0-ac32-4aad-8b0f-36e45c3ba842_mw270_s.jpg
Тарас Сурган. Фота Радыё Свабода

Тарас Сурган. Фота Радыё Свабода

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебска Т. Цыганкова прызнала Тараса Сургана вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы.

Факт хуліганства Тарас Сурган спрабаваў аспрэчыць: ён распавёў, што 9 студзеня пайшоў выносіць сьмецьце і невядомыя асобы зьвярнуліся да яго з прапановай пагутарыць і запрасілі ў машыну. Невядомыя ў цывільным аказаліся супрацоўнікамі міліцыі і сёньня ў судзе яны былі сьведкамі – цьвердзілі, што Сурган нецэнзурна выказваўся.
Тарас Сурган заявіў адвод судзьдзі, сказаўшы што не давярае суду разглядаць справу. Але ягоны адвод адхілілі.
Прысутныя на паседжаньні аднадумцы Тараса Сургана напісалі скаргу старшыні суду Раісе Лупянковай пра тое, што судзьдзя Цыганкова ставіцца да падсуднага перадузята і паводзіць сябе груба.
Адразу пасьля агучваньня пастановы суда Тараса ўзялі пад варту і адвезьлі ў сьледчы ізалятар часовага утрыманьня, дзе ён адбудзе наступныя 7 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства