viasna on patreon

Цярпімасць. Павага. Дыялог

2009 2009-11-09T14:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/terp1.jpg

З 9 па 30 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Цярпімасць. Павага. Дыялог”, прымеркаваная да Міжнароднага дня, прысвечанага цяпімасці.

Гэты дзень быў ўрачыста абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1996 годзе (рэзалюцыя 51/95 ад 12 снежня) і штогод адзначаецца 16 лістапада.

Рашэнне абвясціць гэты дзень было прынята па ініцыятыве 28-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, на якой была зацверджана Дэкларацыя прынцыпаў цярпімасці.

Цярпімасць (талерантнасць) раскрываецца як “павага, прыняцце і правільнае разуменне багатай разнастайнасці культур нашага свету, нашых формаў самавыяўлення і спосабаў праяўлення чалавечай індывідуальнасці”. Дэкларацыя абвяшчае “прызнанне таго, што людзі па сваёй прыродзе адрозніваюцца па знешнім выглядзе, становішчы, маўленні, паводзінах і каштоўнасцях і валодаюць правам жыць у свеце і захоўваць сваю індывідуальнасць”.

Цярпімасць служыць асновай для ўзаемнага разумення і павагі. Гэта такі падыход да жыцця, які дазваляе квітнець багатай разнастайнасці сусветных культур. Гэта і краевугольная складаючая намаганняў шматлікіх дзяржаў і народаў, накіраваная на павагу, дыялог і ўзаемадзеянне паміж рознымі культурамі, цывілізацыямі і народамі.

Выхаванне цярпімасці набывае асаблівую важнасць ў цяперашнюю эпоху імклівай глабалізацыі, мабільнасці і ўзаемазалежнасці. Ва ўмовах жорсткай эканамічнай канкурэнцыі ў свеце, міграцыі насельніцтва і скарачэння адлегласцей пытанне аб суіснаванні носьбітаў розных культур і вераванняў робіцца асабліва актуальным. Разнастайнасць – гэта неацэннае багацце, але яно можа стаць і вытокам напружанасці. Цярпімасць здольна дапамагчы ў вырашэнні патэнцыяльных канфліктаў. Яна можа садзейнічаць выкараненню праяўленняў расавай і культурнай перавагі і дапамагаць грамадствам у першаступенным пераадоленні ўкаранелых прымхаў і стэрэатыпаў. Цярпімасць робіць магчымым дасягненне міру і вядзе ад культуры вайны да культуры міру.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • дыялог паміж цывілізацыямі – талерантнасць у вырашэнні палітычных і сацыяльных канфліктаў;
  • культура міру;
  • цярпімасць – неад’емны элемент праў чалавека;
  • выхаванне ў духу цярпімасці;
  • дыялог паміж культурамі.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза і інш.) на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Выстаўка будзе цікавая для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца разнастайнасцю культур, праблемамі сучасных міжканфесійных адносін, пытанням талерантнасці ў духоўнай, сацыякультурнай і рэлігійнай сферах.

Карысныя спасылкі

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

ЮНЕСКА

Дадатковая інфармацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства