Актывіст Саюзу палякаў Андрэй Пачобут затрыманы ў Гародні
https://spring96.org/be/news/3028
2005
2005-10-21T10:00:00+0300
2005-10-21T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
20 кастрычніка ў Горадні прыблізна каля 18 гадзінаў на вуліцы быў затрыманы актывіст Саюзу палякаў журналіст Андрэй Пачобут, якога даставілі ў Ленінскі РАУС.
Андрэй Пачобут пасьпеў паведаміць сябрам, што гэта верагодна зьвязана зь ягонай публікацыяй у газэце “Глос з-над Немна”, якая была надрукаваная ў Польшчы камітэтам “Салідарныя зь Беларусьсю” пры канцы верасьня. Дзяжурны Ленінскага РАУС пацьвердзіў карэспандэнту радыё Свабода, што спадар Пачобут сапраўды знаходзіцца ў пастарунку.