viasna on patreon

У Менску затрыманы адзін з каардынатараў руху "Зубр" Нікіта Сасім.

2005 2005-10-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 7 кастрычніка Нікіта Сасім даслаў sms са свайго мабільнага тэлефона, што ён затрыманы і знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Супрацоўнікі міліцыі даць якую-небудзь інфармацыю пра затрыманага адмовіліся.

На наступный дзень высветлілася, што Нікіта Сасім знаходзіцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку па вул. Акрэсціна, і яго абвінавачваюць у парушэньні арт. 167 КаАП.

Тым ня менш, за што арыштаваны Нікіта Сасім, дакладна невядома. Прэс-служба “Зубра” выказала меркаваньне, што ўлады хочуць адпомсціць маладому чалавеку за ягоны заклік да беларусаў адзначыць дзень салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій 16 кастрычніка: у 20.00 гадзінаў пагасіць сьвятло і запаліць на падваконьні свечку.

Суд над актывістам «Зубра» адбудзецца 10 кастрычніка каля 14 гадзінаў у судзе Цэнтральнага р-ну Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства